Wait for Me, Mom - Чакай мяне матуля
Пагоны на плячах,
Адвага у вачах.
Не лi, матуля, слез, а ганарыся мной!
Служу айчыне я,
I рота мне сям'я,
На варце мы стаiм зямлi сваёй.
Прыпеў: Чакай мяне, матуля, чакай,
Iду я баранiць родны край.
Нiкому не аддам я родную зямлю,
Бо Беларусь як мацi люблю.
Казаць умею : "Ёсць",
Я ỹ армii не госць,
Рыхтуюсь з першых дзён твой выканаць наказ.
Як хто замест рукi
Працягне нам штыкi,
Не прамарудзiм мы яму ỹ адказ.
Прыпеў: Чакай мяне, матуля, чакай,
Iду я баранiць родны край.
Нiкому не аддам я родную зямлю,
Бо Беларусь як мацi люблю.
Стаiм мы на мяжы,
Матуля, не тужы
Надзейныя у нас i ротны, i камбат.
Кажу Вам праỹду я,
Мне батальён -- сям'я,
Я ганаруся тым, што я салдат.
Прыпеў: Чакай мяне, матуля, чакай,
Iду я баранiць родны край.
Нiкому не аддам я родную зямлю,
Бо Беларусь як мацi люблю.
Як хутка час бяжыць,
Ні доỹга нам служыць.
I думкi аб адным з прыходам цемнаты:
Як еду цягнiком
У свой далёкi дом,
А ỹ доме над ракой, матуля, ты.
Прыпеў: Чакай мяне, матуля, чакай,
Iду я баранiць родны край.
Нiкому не аддам я родную зямлю,
Бо Беларусь як мацi люблю.
Comments
Post a Comment