Belarus, Our Mother Country - Беларусь, наша Маці краіна

Belarus, Our Mother Country - Беларусь, наша Маці краіна


Беларусь, наша маці-краіна,

Ты з нас моцных зрабіла людзей

Не загінулі мы і не згінем

Покуль ты нас наперад вядзеш.


Ідзем за Цябе і сэрцы ў вагне

Ідзем за лёс Твой, Мы супраць чорнае моцы ў бой.


Пастаім за Цябе, як асілкі,

нашы сэрцы палаюць агнём,

дружна, мужна за лёс Твой расьцьвілы

супраць Чорнае Моцы мы йдзём.


Ідзем за Цябе і сэрцы ў вагне

Ідзем за лёс Твой, Мы супраць чорнае моцы ў бой.


Не шкада нам жыцьця маладога,

не шкада нам гарачай крыві,

абы толькі праменнай дарогай

крочыў горда народ наш жывы!


Ідзем за Цябе і сэрцы ў вагне

Ідзем за лёс Твой, Мы супраць чорнае моцы ў бой.


Прысягаем Табе мы сягоньня,

што пакуль хоць адзін з нас жыве,

нашай слаўнай Крывіцкай Пагоні

мы ня зганьбім, мы ўславім яе!


Ідзем за Цябе і сэрцы ў вагне

Ідзем за лёс Твой, Мы супраць чорнае моцы ў бой!

Comments

Popular posts from this blog

Katyusha - Катюша (Kazakh Ver.)

The Song of Salt - Солёная песня

Chceme Nazad Košice